English To Impress (B2)
На гэтым курсе мы навучымся гаварыць пра кіно і кнігі, гарады і падарожжы, палітыку, урады і навіны, а таксама пра прычынна-выніковыя сувязі між імі ўсімі.
Мы будзем мадэляваць сітуацыі размоў, як у жыцці, і трэніравацца хутка рэагаваць — але пры гэтым паглыбляцца ў культурныя асаблівасці англамоўнага свету (далікатна не згаджацца, шчыра цікавіцца, рэагаваць на стымул так, каб лілася размова, а не чаргаваліся маналогі) ✨
Што тычыцца граматыкі, тут мы разледземся ў даданых апісальных сказах (славутыя that and which, і як іх не пераблытаць, і калі ж перад імі ставіць коскі!), кансалідуем усе будучыя формы (у тым ліку вакабулярныя - I am about to / I am due to / I am on the point of) 🥬, навучымся правільна ўжываць перфектныя мадальныя формы - I should have done it before! Прыгледземся ўважлівей да прыметнікаў і прыслоўяў (Funnily enough… vs It is funny)!
Кошт: адзін занятак — 15 еўра (аплата за месяц наперад)
Час: аўторкі і чацвяргі, 11:30 CET (GMT +1)