Intellectual English
Лепшы спосаб выскачыць з плато Intermediate English – акунуцца ў прыгожую ангельскую і “заразіцца” зваротамі, структурамі, інтанацыяй, ідэямі ад харызматычных прамоўцаў… І няпроста наслухацца прыгожай ангельшчыны і папрацаваць з мовай інтэлектуалаў, але яшчэ і самім пагаварыць пра іх ідэі.
На гэтым курсе я прапаную паслухаць Roger Scruton, Terry Eagleton, Marci Shore, Dessy Gavrilova, Ivan Krastev, John O’Donohue, Alain de Botton, Stephen Fry ды іншых. Некаторыя будуць парамі, у размовах адно з адным, таму так шмат імён – але яны ўсе раскажуць нам нешта вельмі важнае. Спадзяюся, вам захочацца пагаварыць пра іх і іх ідэі! І набрацца іх прыгожых twists and turns of the language 🕊️.
Я не гісторык ідэй і не настаўніца філасофіі, але адчуваю, што гэтыя людзі вучаць думаць, думаць па-ангельску і заражаюць сваёй мовай. Хочацца разважаць разам з імі, хочацца пераймаць цэлыя структуры і інтанацыі, хочацца перацягваць іх словы і цэлыя сказы ў свае скарбонкі. А часам проста страшна цікава, што яны скажуць далей.
Адным словам, курс для тых, хто цікавіцца ідэямі і хто хоча набрыняць ангельшчынай ад гэтых цудоўных выступоўцаў. Як казаў Ралф Ўолда Эмэрсан, “A fig tree, looking on another fig tree, becomes fruitful”.
Курс складаецца з 6 заняткаў у міні-групах (4 чалавекі)
Калі: па пятніцах, а 19:00 (GMT +1)
Кошт курса: 120 еўра. Перадаплата.