Consolidating Tenses

На 10 сустрэчах мы разгледзім тэму Verb і перабярэм у руках ягоныя тыповыя пасткі.

Мы натрэніруемся разводзіць rise and raise, fell and felt, lay and laid, легалізуем ужыванне for па-за выпадкамі Perfect'а (I lived in Portugal for 6 months and then moved to Japan), паглядзім у вочы амаль усім Stative Verbs, а таксама рэдкім выпадкам прошлай формы няправільных дзеясловаў (хто сходу скажа прошлую форму для sneak away?) Урэшце, дадамо яшчэ адну добрую манеру — карыстацца the Future Continuous Tense: I'll be seeing him anyway!

Таксама гэты курс будзе карысным і тым, хто рыхтуецца да іспытаў — кансалідаваць вывучанае!

Перад пачаткам будзе кароткае сумоўе — каб пераканацца, што Вы атрымаеце карысць ад заняткаў.

Курс складаецца з 10 заняткаў у міні-групах (4 чалавекі)

Калі: па панядзелках і пятніцах, 13:00

Кошт курса: 150 еўра. Перадаплата.