Vocabulary Boost

Гэта курс для тых, хто ўжо мае ўзровень Upper Intermediate (B2), але хоча ўключыць у свой вакабуляр прыгожыя адценні.

10 сустрэч, на якіх мы ў мінімальных, але запамінальных кантэкстах сустрэнем, патрэніруем і паўжываем 200 новых слоў узроўню Advanced.

Savour, tedious and gruesome — праўда, гучыць знаёма? Але вось чамусьці карыстаемся мы больш простымі сінонімамі — enjoy, boring and horrible. Time to gear up.

Штодня маленькае паведамленне ад мяне з порцыяй новых слоў — каб нават тыя, хто не можа зрабіць хатняе заданне, не расцярушылі вакабулярны скар.

Любімыя тэхнікі для запамінання — ад класіфікацый, крыку, шэпту да генерацыі галасоў у галаве і пісання пальцам па скуры) І, вядома, шмат магчымасцяў пагуляцца цягліцамі і пагаварыць новымі словамі.

Перад пачаткам курсу я праводжу кароткае сумоўе, каб пераканацца, што Вы атрымаеце карысць ад заняткаў.

Курс складаецца з 10 заняткаў у міні-групах (4 чалавекі)

Калі: панядзелак і пятніца, 11:30 (GMT+1)

Кошт курса: 150 еўра. Перадаплата.