Вось дзе я вучылася:

  • У 2007 я атрымала ступень Магістра філалогіі у БДУ (Менск)

  • У 2006 я скончыла факультэт замежных моў БрДУ (Берасце) і атрымала дыплом філолага, выкладчыцы ангельскай, нямецкай і беларускай мовы і літаратуры

І вось дзе я працавала:

  • з 2015 і да сёння я працую рэпетытаркай па ангельскай мове

  • з 2009 да 2015 я выкладала ангельскую мову на факультэце міжнародных адносін БДУ (Менск)

  • з 2009 да 2010 я выкладала ангельскую мову ў прыватнай школе замежных моў Streamline (Менск)

Калісьці даўно, яшчэ ў 13 год, я вырашыла стаць настаўніцай ангельскай, бо ангельская мова дарыла мне свабоду: яна “развязвала рукі” — я магла чытаць замежныя кнігі і адчуваць неадчуванае раней.

Прага свабоды была такой моцнай, што я вучыла гэтую мову, напружыўшы ўсе сілы — хаця, шчыра прызнаюся, была далёка не лепшай вучаніцай у школе. Вымаўленне чароўным чынам не магла пераняць (а многія — маглі), граматыку нібыта ведала, але за дрэвамі не бачыла лесу (а многія і не спрабавалі разгледзець ні лесу ні дрэваў — проста запаміналі цэлыя chunks і перасыпалі імі як перлінамі). Аўдзіраванне да 17 год было маёй idea of hell — мне ніяк не ўдавалася падключыцца да правільнай хвалі і “зразумець усё“ (а вось аднакласнікам удавалася!).

In a nutshell, мой шлях да ангельшчыны быў пакручастым і, здаецца, заводзіў мяне ва ўсе магчымыя тупікі. Можа, таму цяпер мне так хочацца спрасціць гэты шлях іншым.

Творчая механіка!

Не чакайце, што раптам — магічным спосабам — адкрыецца трэцяе вуха і навіны BBC стануць зразумелымі толькі таму, што вы будзеце слухаць іх штодня.

Паспрабуйце метад чатырох падыходаў. Мой курс All Ears пабудаваны на гэтым метадзе: праз месяц упартых трэніровак мае Pre-Intermediate students пачыналі разумець на слых аўдыё, якіх раней баяліся з першых слоў (важна, каб матэрыял мог чалавека empower, а не прыгаломшыць сходу).

Тое самае з вымаўленнем. Магічным спосабам — інтуітыўным перайманнем — яно ўключаецца, але, на жаль, далёка не ва ўсіх. Гэта ж не толькі якасна пастаўленыя гукі. Вымаўленне — гэта і тое месца, з якога вы пачынаеце генераваць гук (не смейцеся!). І яго можна паставіць — канкрэтнымі практыкаваннямі. А без прапрацаванага вымаўлення цяжка пачаць разумець на слых носьбітаў мовы: бо разумеем мы толькі тое, што здольныя самі прамовіць.

З граматыкай, слоўнікавым багаццем, здольнасцю нязмушана выказвацца ці пісьмова фармуляваць думкі па-ангельску — усё тое ж самае: можна спадзявацца на раптоўнае прасвятленне, але мае сэнс паступова напрацоўваць веды і навыкі, натрэніроўваць цягліцы, так бы мовіць!

Адным словам, не толькі магія, а і механіка — вось мой рэцэпт. Творчая механіка!

Курсы для дарослых

Курсы для дзяцей