English To Go (A2)

На гэтым курсе мы навучымся гаварыць пра падарожжы, працу-кар’еру, пакупкі і ежу, а з граматыкі засвоім ці паўторым:

  • The Present Simple (I eat bananas) vs The Present Continuous (I am eating a banana) (у тым ліку з будучым значэннем),

  • The Past Simple (I ate it in Asia) and The Past Continuous (I was eating when you called),

  • The Present Perfect (I have eaten it many times!),

  • пойдзем далей і глыбей з параўнальнымі формамі, падлічальнымі і непадлічальнымі назоўнікамі і цудоўным словам too (too big), а таксама — not enough (not big enough)

Мы будзем мадэляваць сітуацыі, як у жыцці, і трэніравацца хутка на іх рэагаваць: распытваць пра працу іншых і казаць пра сваю, пытаць накірункі і накіроўваць людзей у правільны бок, прапаноўваць дапамогу і прасіць аб дапамозе, каментаваць ежу, прапаноўваць ідэі, высвятляць няяснае і ўсякае такое!

Кошт: 15 еўра за занятак (аплата за месяц наперад)

Калі: у панядзелак і пятніцу а 10:00 (GMT +1)