Courses

A brown envelope with a pink wax seal hangs from a string with a clothespin inside a cozy shop or cafe, with blurred shelves and a window in the background.

Пасля пятага класа

A young girl with curly hair wearing a rainbow-colored headband, looking down at an illuminated electronic device with a smile, sitting at a table with colorful bags and items around her.

9-11 English: Speak up summer classes

Запрашаю дзетак, якія скончылі пяты клас, акунуцца ў ангельскую мову летам.

Каб згадаць тое, што вучылі цягам году, і галоўнае - каб выкарыстаць гэтыя веды: нагаварыцца і нагуляцца па-ангельску.

Заняткі праходзяць анлайн (на платформе Zoom), два разы на тыдзень, па 60 хвілін, у кожнай групе - 4 чалавекі.

З 20 чэрвеня да 20 жніўня (18 сустрэч)

Кошт курса -120 долараў

Забраніраваць месца і задаць пытанні можна тут

9-11 English. Курс ангельскай мовы для пятага класа

Запрашаю дзетак 9-11 год прайсці праграму ангельскай мовы за 5 клас разам.

Заняткі праходзяць анлайн (на платформе Zoom), тры разы на тыдзень, па 45 хвілін, у кожнай групе - 4 чалавекі.

З 15 верасня да 15 траўня (90 сустрэч)

Кошт занятка - 7 долараў. Аплата за месяц наперад.

Забраніраваць месца і задаць пытанні можна тут

A park bench by a lake with fog, a tree with orange and yellow leaves, and a clear blue sky, suggesting an autumn morning.
A steaming cup of coffee or tea sitting on a wooden table in front of an open book, with a vase of white and purple daisies and a brown ceramic pitcher in the background, near a window with blurry trees outside.

Vocabulary Boost

Гэта курс для тых, хто ўжо мае ўзровень Upper і вышэй, але хоча ўключыць у свой вакабуляр прыгожыя адценні.

10 сустрэч, на якіх мы ў мінімальных, але запамінальных кантэкстах сустрэнем, патрэніруем і паўжываем 200 новых слоў.

Savour, tedious and gruesome – праўда, гучыць знаёма? Але вось чамусьці карыстаемся мы больш простымі сінонімамі, enjoy, boring and horrible. Time to gear up.

Штодня маленькае паведамленне ад мяне з порцыяй новых слоў – каб нават тыя, хто не можа зрабіць хатняе заданне, не расцярушылі вакабулярны скарб за працоўны тыдзень.

Любімыя тэхнікі для запамінання - ад класіфікацый, крыку, шэпту да генерацыі галасоў у галаве і пісання пальцам па скуры) І, вядома, шмат магчымасцяў пагуляцца цягліцамі і пагаварыць новымі словамі.

Я праводжу кароткае сумоўе перад пачаткам - каб пераканацца, што Вы атрымаеце карысць ад заняткаў.

Кошт курса - 150 еўра. Перадаплата.

A ginger and white cat with closed eyes sitting outdoors with a historic mosque in the background at sunset.

Consolidating Grammar

Гэта курс, разлічаны на тых, хто абнаружыў сябе пасярод узроўню Intermediate і хацеў бы больш яснасці ў граматыцы. Так бы мовіць - пабачыць лес за дрэвамі. Таксама карысным ён будзе тым, хто рыхтуецца да ЦТ - кансалідаваць вывучанае!

На 10 сустрэчах мы будзем углядацца ў Verb і перабіраць у руках ягоныя тыповыя пасткі. Разбярэмся і натрэніруемся разводзіць rise and raise, fell and felt, lay and laid, легалізуем ужыванне for па-за выпадкамі Perfect'а (I lived in Portugal for 6 months and then moved to Japan), паглядзім у вочы амаль усім Stative Verbs, а таксама рэдкім выпадкам прошлай формы няправільных дзеясловаў (хто сходу скажа прошлую форму для sneak away?) Урэшце, дадамо яшчэ адну добрую манеру - карыстацца the Future Continuous Tense - I'll be seeing him anyway!

Перад пачаткам будзе яшчэ кароткае сумоўе - каб пераканацца, што Вы атрымаеце карысць ад заняткаў.

Кошт курса - 150 еўра. Перадаплата.

Intellectual English

Лепшы спосаб выскачыць з плато Intermediate English – акунуцца  ў прыгожую ангельскую і “заразіцца” зваротамі, структурамі, інтанацыяй, ідэямі ад харызматычных прамоўцаў… І няпроста наслухацца прыгожай ангельшчыны і папрацаваць з мовай інтэлектуалаў, але яшчэ і пагаварыць самім пра іх ідэі.

Так я прыдумала і ўжо выпрабавала курс “Intellectual English: сем пятнічных вечароў” – на якім прапаную паслухаць вельмі цікавых людзей і, паслухаўшы, паразважаць самім пра тыя няпростыя ідэі.

Напрыклад, следам за Alain de Botton паразважаць пра status anxiety. Альбо з інтэрвію John O’Donohue пра ўнутраны ландшафт прыгажосьці – намацаць шляхі to endure the bleakness of life! Stephen Fry, Barack Obama, Timothy Snyder, Christopher Hitchens, Margaret Atwood, Salman Rushdie. Я не гісторык ідэй і не настаўнік філасофіі, але мне здаецца, гэтыя людзі настолькі магутныя, што яны вучаць думаць, думаць па-ангельску і заражаюць сваім сінтэксам. Хочацца гуляцца з іх ідэямі, хочацца пераймаць цэлыя структуры і інтанацыі, хочацца прыўлашчыць іх словы і цэлыя сказы. А часам проста страшна цікава, што яны скажуць далей.

Адным словам, курс для тых, хто цікавіцца ідэямі і хто хоча набрыняць ангельшчынай ад гэтых цудоўных выступоўцаў.

Курс кароткі - сем пятнічных вечароў. Пачатак - 2 чэрвеня. Група - 3 чалавекі.

Кошт курса - 70 еўра. Перадаплата.

A cozy upstairs bookstore or library with bookshelves along the wall, a cluttered table with books, windows letting in natural light, and framed pictures on the wall.

Book a Class