Творачы навучымся!
Пазнаёмцеся з маімі курсамі па ангельскай мове і запісвайцеся на той, які пасуе вам цяпер
Курсы для дарослых
наступны набор
у чэрвені 2024
B2-C1
Лепшы спосаб удасканаліць ангельскую — акунуцца ў акіян выкшталцоных тэкстаў. Але акунуцца трэба правільна!
B2-C1
новы набор
пачатак 19.03.2024
Мы разгледзім EnglishTenses (і іх перапляценні) як цэлае, каб, як той казаў, пабачыць лес за дрэвамі!
C1
наступны набор
у чэрвені 2024
На гэтым курсе мы вывучым і выведзем у актыўны ўжытак 200 істотных слоў узроўню С1. Eloquence is attractive!
A2-B1
Хочаце разумець ангельскую на слых лепш? Паспрабуйце мой любімы метад чатырох падыходаў - і заадно ўдасканальце вымаўленне!
A1
Вы калісьці пачыналі вучыць ангельскую, але шмат забылі? Давайце разам кансалідуем вашыя веды і акуратна разгаворымся.
Курсы для дзяцей
НАСТУПНЫ НАБОР - ЛЕТА 2024
Запрашаю дзетак паўтарыць English 5 класа і нагаварыцца па-ангельску на летніх вакацыях!
Збіраю каманду пяцікласнікаў на 2023-2024 навучальны год, каб разам вучыць ангельскую мову!
Давайце пазнаёмімся
Я— Наталка Харытанюк, настаўніца ангельскай мовы і літаратарка.
Выкладанне — гэта мая прафесія.
Літаратура — гэта тое, што нагадвае мне пра галоўнае ў жыцці. Літаратура вучыць мяне быць стваральнай.
Творачы, я выбудоўваю свой свет наноў. Творачы, я раблю сваімі і новыя веды і новыя здольнасці.
І вам вучыцца я таксама прапаную — творачы.
English з Наталкай : урокі ангельскай па-беларуску
А тут вы можаце пабачыць, як я выкладаю ангельскую дзеткам-пяцікласнікам.
Курс “English з Наталкай” быў задуманы беларускамоўнымі бацькамі-энтузіястамі і пачаўся ўвесну 2023 году. У лютым 2024 мы ўжо запісалі ўвесь курс ангельскай мовы за 5 клас!
Наш намер — выкласці ў адкрыты доступ урокі па ангельскай мове за ўвесь школьны курс!